среда, 17 января 2018 г.

            Памятка па рабоце над памылкамі па беларускай мове
1.      Пропуск, замена літар.
Напішы слова правільна, падкрэслі літару, пастаў націск. Запішы слова яшчэ раз, падзяляючы яго на склады. ( маліна, ма – лі – на)
2.      Знакі прыпынку ў канцы сказа.
Напішы, сказ, пастаў патрэбны знак, падкрэслі яго. Запішы  1 сказ  з такім знакам.
Праляцела ластаўка. Прашумела навальніца.
3.      Вялікая  літара ў пачатку сказа.
       Напішы сказ правільна, падкрэслі вялікую літару.
       Узняўся вецер.

4.      Вялікая літара ў словах.
Напішы слова правільна. Запішы слова на гэта правіла, падкрэслі вялікую літару.
Васіль, Галіна, Валодзя.
5.      Перанос слоў.
Напішы слова правільна, падзяляючы яго на склады для пераносу. Запішы яшчэ 3 словы, падзяляючы іх для пераносу.Асі – на, сяб – роў – ка, лі – лея, агу – рок.
6.      Слоўнікавыя словы.
Напішы правільна слова, падзялі яго на склады, пастаў націск.Медаль, ме  - даль.
7.      Правапіс ў .
Напішы слова або словазлучэнне правільна. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла, падкрэслі галосную перад ў.Маляваў, чытаў, дрэўца. Жывеў лесе, хацеласяўбачыць.
8.      Правапіс галосных О,Э, А
Напішы слова правільна. Запішы, ад якого слова яно ўтварылася, пастаў націск. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла.Дамы – дом, гарады – горад, бары – бор .
9.      Правапіс галосных Е, Ё, Я.
Напішы слова правільна, пастаў яго ў множным ліку, абазначце націск. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла.Сяло – сёлы, вярба – вербы, зямля – землі.
10.  Парныя звонкія і глухія зычныя.
Напішы слова правільна, падбяры праверачныя. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла.
Грыб – грыбы, плод – плады, нізкі – нізенькі.

11.  Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме мяккім знакам.
Напішы слова правільна, запішы яшчэ 2 словы на гэтае правіла. Падкрэслі зычную разам з ь.
Вугаль, рысь, канькі.
12.  Зычныя Ж, ДЖ, Ч, Ш, Р і галосныя пасля іх.
Напішы слова правільна.. Запішы яшчэ 2 словы  на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай.Вожык, жалеза, жоўты.
13.  Правапіс Д – ДЗ.
Напішы слова правільна.. Запішы яшчэ 2 словы  на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай. Дзень, дзеці, адзіны, гадзіннік.

14.  Правапіс  Т – Ц.
Напішы слова правільна.. Запішы яшчэ 2 словы  на гэта правіла, падкрэслі зычную разам з галоснай. Ляцеў, цень, ціха, дзеці.
15.  Падоўжаныя зычныя.
Напішы слова правільна, падзяляючы яго для пераносу. Запішы яшчэ 2 словы на гэта правіла.
Гал – лё, на – сен – не, збож – жа.
16.  Раздзяляльны знак апостраф (   ' )
Напішы слова правільна. Запішы яшчэ 2 словы  на гэта правіла, падкрэслі  літары, якія раздзяляюцца апострафам.Пер' е, вераб ' і, сям ' я.
17.  Раздзяляльны мяккі знак  (Ь).
Напішы слова правільна.. Запішы яшчэ 2 словы  на гэта правіла, падкрэслі  Ь і літару, якая стаіць перад ім. Залью, мільён, Ульяна.
18.  Прыназоўнік.
Напішы правільна прыназоўнік і слова, да якога ён адносіцца, паміж прыназоўнікам  і словам устаў пытанне або іншае слова. У лес , у (які?) лес  у восеньскі лес.
19.  НЕ з дзеясловамі.
Напішы правільна дзеяслоў і часціцу не. Запішы яшчэ 2 дзеяслова з часціцай не.
Не чытала, не гавары, не пісаў.
20.  Аднародныя члены сказа.

Напішы сказ правільна, падкрэслі патрэбныя знакі прыпынку. Запішы яшчэ 1 сказ з аднароднымі членамі. Людзі, жывёлы,  расліны хварэюць ад бруднага паветра.

Комментариев нет:

Отправить комментарий