вторник, 1 октября 2019 г.

дыктанты

Рака Бярэзіна.
Цераз невялікі балоцісты луг мы прабіраемся да ракі Бярэзіны. Павольна нясе рака свае воды сярод заліўных лугоў. Рачныя берагі звілістыя. Ля самай вады растуць кустамі лаза і вольха. На зялёных лугавінах квітнее жоўтымі плямамі кураслеп. На гарызонце цямнеюць лясы. Па ўзлесках бялеюць тонкія і стройныя бярозкі. Можа ім абавязана рака Бярэзіна сваёй назвай. ( 55 слоў)

Раней на гэтым месцы было поле. Аднойчы вецер прынёс сюды насенне бярозы. З яго начало расці дрэўца. Цяжка жылося адзінокай бярозцы. Летам вятры атрасалі лісточкі. А зімой засыпаў бярозку снег. Дрэўца калацілася ад холаду.
Убачыў гэта хлопчык. Выкапаў у лесе некалькі бярозак і пасадзіў іх каля адзінокага дрэўца. Не сумавала больш бярозка.