понедельник, 25 сентября 2017 г.

По математике каждый день надо заучивать примеры на сложение и вычитание однозначных чисел с переходом через десяток. На странице, которой мы работаем в классе они есть в желтых рамках.

Уважаемые родители! Контролируйте, чтоб дети соблюдали требования министерства образования при оформлении домашней работы.

МЕТАДЫЧНЫЯ  РЭКАМЕНДАЦЫІ 
па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі
(2 класс)
(весь материал можно прочитать на сайте Министерства образования РБ)

АФАРМЛЕННЕ I ВЯДЗЕННЕ СШЫТКАЎ

19. У І і ІІ класах надпіс на вокладцы сшытка афармляецца настаўнікам.

20. Пры выкананні розных відаў работ вучні павінны захоўваць чырвоны радок, пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу. Усе запiсы ў сшытках робяцца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру  акуратна, разборлiвым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара. 

Падкрэслiванне членаў сказа, выдзяленне марфем у слове, умоўныя абазначэннi, чарцяжы, схемы, графікі, табліцы, дыяграмы, малюнкі выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi i цыркуля. Не дапускаецца выкарыстанне фламастараў, уклеек i аплiкацый у сшытках для кантрольных работ.

У сшытках з разліноўкай у клетку для навучальных работ па вучэбным прадмеце ”Матэматыка“ паміж датай і словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ прапускаецца радок (адна клетка ўніз), паміж словамі ”Класная работа“ або ”Дамашняя работа“ і заданнем – два радкі (дзве клеткі ўніз).
 Паміж назвай віду задання, рашэннем і адказам прапускаецца адпаведна адзін радок (адна клетка ўніз), паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных адзін пад адным, – два радкі (дзве клеткі ўніз). Для аддзялення адной навучальнай работы ад другой i для выстаўлення адзнакi прапускаюцца чатыры радкі (чатыры клеткі ўніз), паміж слупкамі прыкладаў, размешчаных на адным радку, – тры клеткі ўправа.

Комментариев нет:

Отправить комментарий